Перайсці да зместу

Лаўрэнцій Фаміч Цанава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаўрэнцій Фаміч Цанава
груз. ლავრენტი ცანავა (ჯანჯღავა)
Сцяг Міністр Дзяржаўнай Бяспекі БССР
15 сакавіка 1946 — 29 кастрычніка 1951
Папярэднік пасада перайменаваная
Пераемнік Міхаіл Баскакаў
Сцяг Народны камісар Дзяржаўнай бяспекі БССР
7 мая 1943 — 15 сакавіка 1946
Папярэднік пасада адноўленная
Пераемнік пасада перайменаваная
Сцяг Народны камісар Дзяржаўнай бяспекі БССР
26 лютага 1941 — 31 ліпеня 1941
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Народны камісар унутраных спраў БССР
17 снежня 1938 — 26 лютага 1941
Папярэднік Аляксей Наседкін
Пераемнік Аляксандр Мацвееў

Нараджэнне 9 (22) жніўня 1900 ці жнівень 1900[1]
Смерць 12 кастрычніка 1955(1955-10-12)[1] (55 гадоў)
Партыя РКП(б), ВКП(б), КПСС
Адукацыя
Дзейнасць унутраная бяспека[d][2]
Месца працы
Ваенная служба
Прыналежнасць  СССР
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія
Ордэн Крыж Грунвальда III ступені
Ордэн Крыж Грунвальда III ступені
Ордэн Рэспублікі (Тува)
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Медалі

Лаўрэ́нцій Фамі́ч Цана́ва (прозвішча да 1938 года — Джанджгава (Джанджава); жнівень 1900, в. Нахунова Кутаіская губерня — 12 кастрычніка 1955, Бутырская турма) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, першы сакратар Поційскага абкама УКП(б) (19351937), народны камісар НКУС БССР (19381941), народны камісар (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі БССР (люты-чэрвень 1941, 19431951), намеснік міністра дзяржаўнай бяспекі СССР (19511952). Генерал-лейтэнант (1945).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У лютым 1921 г. арганізоўваў у роднай вёсцы паўстанцкія атрады. З сакавіка 1921 г. перайшоў у органы НК (руск.: ВЧК), начальнік палітычных бюро розных павятовых НК у Грузіі. Тут ён пазнаёміўся з Л. П. Берыям, што вызначыла поспех яго кар'еры.

З 1926 г. працаваў у пракуратуры, з 1929 г. — у сістэме Спецыяльных аддзелаў, а з мая 1929 г. — ізноў у НК. Нарэшце ў чэрвені 1929 г. Цанава быў прызначаны на самастойную пасаду начальніка Чыатурынскага райаддзела ДПУ, але ўжо ў снежні 1930 г. пераведзены Берыям у апарат ДПУ Грузіі, памочнікам начальніка ДПУ. З лютага 1933 г. працаваў у сістэме Наркамата саўгасаў і Спажыўсаюза; намеснікам дырэктара Лімантрэста (19331934), намеснікам начальніка Субтрапічнага ўпраўлення Наркамата земляробства ЗСФСР (1934-1935), намеснікам кіраўніка Самтрэста (1935). У сакавіку 1935 — ліпені 1937 — 1-й сакратар Поціўскага гаркама КП(б) Грузіі, у кастрычніку 1937 — снежні 1938 — начальнік «Калхідбуда».

З 1937 дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Пасля прызначэння Берыі наркамам унутраных спраў СССР у 1938 годзе зрабіў бліскучую кар'еру. 17 снежня 1938 Цанава быў прызначаны наркамам унутраных спраў Беларусі, у лютым—чэрвене 1941 наркам дзяржаўнай бяспекі БССР. У 1939 арганізаваў масавыя арышты на далучаных да СССР тэрыторыях Заходняй Беларусі. У 1939-1952 гг. — член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі УКП(б).

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у 1941—1942 намеснікам начальніка Упраўлення спецыяльных аддзелаў НКУС СССР, адначасова ў 1941—1943 начальнік Спецыяльных аддзелаў Заходняга і Цэнтральнага франтоў. Падчас баёў на Заходнім фронце быў цяжка паранены і кантужаны. З 7 мая 1943 наркам (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі Беларусі, адначасова ў 1943—1945 быў намеснікам начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху, а ў 1945 быў намеснікам камандуючага 2-м Беларускім фронтам. У 1949-1951 выпусціў кнігу «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў».

29 кастрычніка 1951 г. быў прызначаны намеснікам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР і 6 лістапада 1951, акрамя таго, яшчэ начальнікам 2-га Галоўнага ўпраўлення (контрразведка) МДБ. 15 лютага 1952 г. быў зняты «за сур'ёзныя памылкі» і адпраўлены на пенсію. Пасля смерці І. В. Сталіна былы заступнік Цанавы — Берыя апублікаваў матэрыялы па забойстве Міхоэлса, і 4 красавіка 1953 Цанава быў арыштаваны. З турмы некалькі разоў звяртаўся да савецкага кіраўніцтва з просьбай пра вызвалення з-пад следства. Памёр у бальніцы Бутырскай турмы, паводле іншых звестак — скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. а б Кто руководил НКВД. 1934-1941
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 47029458.
  4. Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 12111683.
  5. Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 46991477.
  6. Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 46960293.